«Я служыў ужо ў войску і атрымаў ад бацькоў нейкі незразумелы ліст. Бацька і маці пыталіся ў мяне, што я там перад арміяй такога натварыў, што мяне размалявалі як нягодніка ў нейкай кнізе і напісалі, што гэта я, Казімір Камейша. Ліставаўся я са сваімі былымі аднакурснікамі, дапытваўся, ці ведаюць яны, хто мяне там так раскрытыкаваў. Ніхто нічога пра тое не ведаў. Толькі адслужыўшы вайсковы тэрмін, вярнуўшыся зноў на філфак, адшукаў я выдадзеную ў «Бібліятэцы „Вожыка“ кнігу „Працяг знаёмства“ і пабачыў там…» Што ж там пабачыў малады паэт (і не толькі пра гэта) вы зможаце даведацца з успамінаў Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы», якія друкуюцца ў часопісе «Полымі» № 7.