Каталог папаўняецца! Актуальную інфармацыю можна знайсці ў прайс-лісце, а таксама ў анонсах Telegram і Instagram!
Каталаг выдавецтва ў адным файле: спампаваць (ад 07.09.2025).
Барыс Крэпак. Вяртанне імёнаў. У дзвюх кнігах. Кніга 1
Катэгорыя: |
Усе кнігі |
Цана: |
19,40 BYN |
Аўтар: |
Барыс Крэпак |
Назва: |
Вяртанне імёнаў. У дзвюх кнігах. Кніга 1 |
ISBN: |
978-985-02-1521-5 |
Год выдання: |
2013 |
Колькасць старонак: |
414 |
Мова: |
Беларуская мова |
Серыя: |
Без серыі |
{{variant.name}}:
|
{{opt.name}}
{{opt.name}}
|
Многія славутыя імёны Бацькаўшчыны захоўвае гістарычная памяць пакаленняў. Імёны асветнікаў, дзеячаў культуры, навукі, палітыкаў, дыпламатаў і палкаводцаў, якія нарадзіліся і жылі ў Беларусі, а таксама вылучыліся сваім талентам і здольнасцямі ў іншых краінах, увекавечаны ў кнігах, энцыклапедыях, помніках, фільмах, палотнах. Дзясяткі і дзясяткі магутных постацей розных часоў пасапраўднаму з’яўляюцца прыкладам высокага служэння Айчыне і яе народу. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» Барыс Крэпак ажыццявіў спробу вярнуць Радзіме імёны мастакоў, якія некалі былі незаслужана забытыя. Гэта Іосіф Аляшкевіч, Казімір Ельскі, Януар Сухадольскі, Міхаіл Кулеша, Адам Шэмеш, Кандрат Карсалін, Рудольф Жукоўскі і многія іншыя, якія вартыя таго, каб пра іх памяталі і не забываліся наступныя пакаленні беларусаў.