Каталог папаўняецца! Актуальную інфармацыю можна знайсці ў прайс-лісце, а таксама ў анонсах Telegram і Instagram!
Каталаг выдавецтва ў адным файле: спампаваць (ад 07.09.2025).
Віктар Гардзей. Як мядзведзікі тату згубілі
Катэгорыя: |
Усе кнігі |
Цана: |
8,20 BYN |
Аўтар: |
Віктар Гардзей |
Назва: |
Як мядзведзікі тату згубілі |
ISBN: |
978-985-02-2236-7 |
Год выдання: |
2024 |
Колькасць старонак: |
31 |
Мова: |
Беларуская мова |
Серыя: |
Без серыі |
{{variant.name}}:
|
{{opt.name}}
{{opt.name}}
|
Малыя мядзведзікі, калі ранняй вясной ачуліся пад цёплым бокам у матулі, адразу затурбаваліся: а куды прапаў наш тата? Нідзе яго не відаць — ні ў цеснай бярлозе, ні паблізу ў заснежаным ляску. «Тата яшчэ спіць,— супакоіла мама.— Вось як прачнецца, дык і вернецца да нас». І гэта — праўда. Старыя мядзведзі не зімуюць разам з сям’ёй, заўсёды спяць у асобнай бярлозе, часцей сама мядзведзіца не ведае, дзе, пад якім вываратнем сёлетняй зімой прытуліў галаву гаспадар. Такія ж дасціпныя і свежыя іншыя казкі Віктара Гардзея ў ягонай кнізе для дзяцей «Як мядзведзікі тату згубілі». Творы, звязаныя з жыццём насельнікаў беларускіх лясоў і рэк, напісаны з гумарам, заглыблены ў народны фальклор, таму маюць акрэслены міфалагічны і чарадзейны змест, нясуць у сабе вялікі пазнавальны і выхаваўчы акцэнт