Каталог папаўняецца! Актуальную інфармацыю можна знайсці ў прайс-лісце, а таксама ў анонсах Telegram і Instagram!
Каталаг выдавецтва ў адным файле: спампаваць (ад 07.09.2025).
Генадзь Аўласенка. Як зубраня «Зубраня» наведала
Катэгорыя: |
Усе кнігі, Кнiгi на акцыi, Частае |
Цана: |
8,50 BYN |
Аўтар: |
Генадзь Аўласенка |
Назва: |
Як зубраня «Зубраня» наведала |
ISBN: |
978-985-02-1905-3 |
Год выдання: |
2019 |
Колькасць старонак: |
133 |
Мова: |
Беларуская мова |
Серыя: |
Без серыі |
{{variant.name}}:
|
{{opt.name}}
{{opt.name}}
|
Жыло-было ў Белавежскай пушчы зубраня Банцік. I марыла яно патрапіць у… «Зубраня». Ну так, у самы знакаміты беларускі летнік.
Але мара ягоная так і засталася б марай, калі б не дапамога лясной феі. Яна не толькі адправіла Банціка і ягонага сябра, зайчанятку Вушасціка, у «Зубраня» (у выглядзе хлапчукоў-падлеткаў, вядома ж), але і даручыла ім выявіць там сярод мноства дзяцей чатырох ваўчанят, якіх, таксама ў выглядзе падлеткаў, адправіў у «Зубраня» злы чараўнік. I, вядома ж, не проста так, а з нейкім нядобрым заданнем.
Ці ўдалося нашым сябрам выканаць даручэнне феі, і што адбылося потым, пра ўсё гэта можна даведацца, прачытаўшы казачную аповесць.