КаталОг выдавецтва

Каталог папаўняецца! Актуальную інфармацыю можна знайсці ў прайс-лісце, а таксама ў анонсах Telegram і Instagram!

 

Каталаг выдавецтва ў адным файле: спампаваць (ад 07.09.2025).

Лучынка

Катэгорыя:
Усе кнігі, Частае
Цана:
10,42 BYN
Назва:
Лучынка
ISBN:
978-985-02-1490-4
Год выдання:
2013
Колькасць старонак:
240
Мова:
Беларуская мова
Серыя:
Без серыі
{{variant.name}}:
{{opt.name}}
{{opt.value ? '' : opt.name}}
{{opt.value ? '' : opt.name}}
Апісанне

Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні "Лучынка" асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і больш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе больш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў. У кнізе ёсць раздзел для аматараў паэтычных радкоў сусветна вядомых паэтаў у перакладзе на беларускую мову.Кніга знаёміць чытачоў з вытокамі прыгажосці роднай мовы, вучыць спазнаваць і разумець залацінкі народнай мудрасці, карыстацца крылатымі выслоўямі, умець разважаць і жартаваць. "Лучынка" ўтрымлівае канкрэтныя практычныя заданні, заснаваныя на матэрыяле роднага слова, літаратурных твораў беларускіх і замежных пісьменнікаў, вуснай народнай творчасці, якія могуць выкарыстоўвацца ў сямейнай педагогіцы, выхавальнікамі дашкольных устаноў, настаўнікамі пачатковых, сярэдніх і старэйшых класаў. "Лучынка" можа выкарыстоўвацца як самастойная сямейная чытанка для дзяцей і дарослых.