Ціма Парвела. Эла і сябры 2
Катэгорыя: |
Усе кнігі, Кнiгi на акцыi |
Цана: |
13,30 BYN |
Аўтар: |
Ціма Парвела |
Назва: |
Эла і сябры 2 |
ISBN: |
978-985-02-1888-9 |
Год выдання: |
2019 |
Колькасць старонак: |
159 |
Мова: |
Беларуская мова |
Серыя: |
Без серыі |
{{variant.name}}:
|
{{opt.name}}
{{opt.name}}
|
У кнігу вядомага фiнскага пiсьменнiка Цiмы Парвела ўвайшлі неверагодна смешныя аповеды пра другакласніцу Элу і яе сяброў-фантазёраў. Напрыклад, вырашаць яны, што кухарка ў летнiм лагеры — злачынка і ў яе супе зусiм не фасоля, а атрута. Ну як не падсцерагчы яе і не напусцiць жывога задзiрыстага баранчыка? А новы вучань, якi з усiмi б’ецца i нават настаўнiка ўкусiў за лытку, — гэта, вядома, iншапланетнік! I цi не змова гэтых злавесных гуманоiдаў — падгадаваць усiх школьнiкаў, каб пасля з’есцi падчас футбольнага матча?
Усе прыгоды, вядома, заканчваюцца весела. I высновы добрыя: трэба сябраваць, а калi нехта не такi, як усе, не значыць, што ён горшы. Асаблiва цiкавая мадэль паводзiн дарослых, якiя з гумарам зносяць наступствы бурлiвай фантазii дзетак i ўмеюць падтрымаць iх гульню i павярнуць на карысць.