Анонсы часопісаў

Проза лістападаўскага нумара прадстаўлена апавяданнямі Таццяны Цвірко, Алеся Вешторта, а таксама працягам рамана Зінаіды Дудзюк «Кошт волі». Сярод паэтаў нумара – Паліна Корнева, Яўген Хвалькоў, Васіль Барысюк, Навум Гальпяровіч. Упершыню ў «Маладосці» са сваімі паэтычнымі творамі выступяць Ірына Радзіхоўская, Дар’я Палішчук і Капа Падвіцкая. 

 

У рубрыцы «Асоба» – «паэт болю, любові і святла» Яўгенія Янішчыц. Згадкамі пра яе дзеляцца Валеры Дубоўскі і Тамара Аўсяннікава. 

 

Эксклюзіў нумара – літаратурныя знаходкі даследчыка Міколы Труса.  У артыкуле «Прыяцельскае пачуццё…»: Аляксандра Рамановіч (Зотава) і Якуб Колас» – гісторыя чалавечых стасункаў, адлюстраваная ў асобных публікацыях, а таксама сабраная ў архіўных і музейных калекцыях. Змястоўныя лісты ды інскрыпты адкрываюць эпісталярную спадчыну, шэраг дарчых надпісаў у апошнім, найбольш поўным Зборы твораў Якуба Коласа. 

 

У рубрыцы «Інтэрв’ю» – размова з YUKA, музыканткай, чые ролікі ў сацыяльных сетках набіраюць сотні тысяч праглядаў, а песні слухаюць больш за дзесяць тысяч людзей з усяго свету кожны месяц. Дзяўчына, якая ўсё робіць сама і прыцягвае ўвагу дзясяткаў тысяч людзей, распавяла, з чаго пачаўся яе шлях у музыку, як кар’еру ледзь не загубілі каверы і чаму пісаць пра сябе складаней за ўсё.

Нёман №1, 2024
2024-01-23 10:25 Накануне 35-летия вывода Советских войск из Афганистана в №1, 2024 журнал «Нёман» предлагает читателям познакомиться с исследованием Виктора Иванчикова, которое посвящено истории возведения в Минске п...
Нёман №12, 2023
2023-12-10 11:39 …В декабре 1979-го митрополит Филарет пригласил Владимира Короткевича на беседу.   К сожалению, пока не обнаружены письменные материалы, раскрывающие суть разговора на этой встрече. Но в Мемориально...
Нёман №11, 2023
2023-11-10 11:50 В ноябрьском номере журнала «Нёман» читайте новое произведение Змитрока Морозова «Моя Беларусь… Рябина моя…». Это эссе, по словам автора, имеет для него огромное значение. Здесь и художественная попыт...
Нёман №11, 2023
2023-11-09 11:52 В №11, 2023 журнала «Нёман» читатели найдут эссе Ядвиги Адамчик о своем деде-писателе Вячеславе Адамчике. Портрет из лоскутков детской памяти неожиданно представляет классика белорусской литературы, о...
Полымя №5, 2024
2024-04-16 11:38 «Надышоў час пасля пяцідзесяцігадовай літаратурнай працы звярнуцца, па прыкладзе іншых пісьменнікаў, да аўтабіяграфічных эцюдаў. Прызнаюся, што багата фактаў з уласнага жыцця, таксама як і з жыцця май...
Полымя №4, 2024
2024-04-16 11:37 У красавіцкім нумары часопіса «Полымя» можна будзе прачытаць працяг дзённікаў Вячаслава Адамчыка «Снежань.  1993», а таксама працяг успамінаў Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Ялта». У гэтым...
Полымя №4, 2024
2024-04-16 11:30 «Калі я пачынаю думаць пра гэтую гісторыю, мне чамусьці спачатку ўяўляецца наш зямны шар, спавіты аблокамі, размыта-блакітны. Вось ён з іскры робіцца кропкаю, дыскам, займае ўвесь даступны зору абшар....
Полымя №1, 2024
2024-01-10 11:37 6 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды ў часопісе “Полымя”№1 друкуюцца раней не вядомыя лісты (10 лістоў) сяброўкі дзіцячых і юнацкіх ...
Полымя №10, 2023
2023-10-09 15:10 Два поэта никогда не встречались, но стали соавторами… Шипилов и Шабович. Незадолго до смерти белорусский поэт переводил стихи русского, чтобы его песни зазвучали на мове. В том числе и песня «После б...