Анонсы часопісаў

Анонсы можна знайсці ў Тэлеграм канале "Мастацкай літаратуры"!

Сярод паэтаў снежаньскага нумара – Андрэй Кімбар, Казімір Камейша і Змітрок Марозаў. Упершыню ў «Маладосці» свае творы прадставяць аўтары-пачаткоўцы Таццяна Дзеніскавец і Аляксей Забалоцкі.

 

Проза нумара жанрава разнастайная, прыгодніцкая, крыху казачная – цалкам перадсвяточная. «Цёплыя» апавяданні Вікторыі Сінюк пра жаночыя лёсы, стрэчы і расстанні, смех праз слёзы, абавязкова падораць надзею на лепшае заўтра, як цягнік з яе твора – вывезуць з цемры на святло, з нудотнай восені ў светлую зіму, дзе ўсё па-новаму, чыстае… 

 

Галіна Пярун у сваёй казцы для дарослых «Навагоднія прыгоды бадзяжнага ката Васіля» падзеліцца гісторыяй адной сямейнай пары. Але ж пад Новы год мары павінны здзяйсняцца, дабро перамагчы зло, людзі – зразумець свае памылкі ды выправіцца, а ўсе здрадлівыя мужы вярнуцца дахаты... Што, у прынцыпе, і адбываецца. 

 

Прыгодніцкае апавяданне Віктара Варанца «Лецішча» -  пра неверагоднае здарэнне, якое адбылося са звычайнымі людзьмі – вясёлай маладой сямейнай парай – у звычайных абставінах, аздобленае сучаснымі рэаліямі і артэфактамі. 

 

У рубрыцы «Мастацтва» да 100-годдзя беларускага кінематографа – развагі Ясеніі Аляксеевай «Смерць савецкай камедыі, ці Чаму пара пакінуць у спакоі «Белыя росы». А па выніках наведвання ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю  «Лістапад»  - «Дзённік вар’яткі» Ксеніі Зарэцкай.

Нёман №5, 2025
2025-06-04 00:10 Болгарская писательница и литературовед Роза Станкевич вспоминает своего наставника, научного руководителя, классика белорусской литературы Ивана Науменко:   «…В начале моего научно-исследовательско...
Нёман №5, 2025
2025-05-20 22:29 В своем рассказе «Мой дед — герой», основанном на реальных событиях, известный поэт, бард, актер театра и кино Анатолий Длусский повествует о своем деде Константине Длусском, воине-фронтовике, служив...
Нёман №4, 2025
2025-04-05 15:30 В апрельском номере журнала «Нёман» читателей ждет архивная сенсация — неизвестные письма Юрки Лявонного. 10 писем были написаны Лявонным в 1935—1936 гг. русской поэтессе Елене Жилкиной и хранились в ...
Нёман №4-5, 2025
2025-03-21 15:01 В первой половине февраля 1942 года войска советского Северо-Западного фронта окружили 95-тысячную группировку немецко-фашистских войск в районе Валдайской возвышенности. Попытки уничтожить врага лобо...
Нёман №3, 2025
2025-03-06 08:40 К юбилею поэта, главного редактора журнала «Полымя» и заместителя директора издательства «Мастацкая літаратура» Виктора Шнипа «Нёман» публикует портретный очерк Ксении Зарецкой «Теплый человек». Внима...
Полымя №1, 2026
2026-01-17 12:57 Першы нумар часопіса «Полымя» за 2026 год выйдзе ў абноўленым дызайне. Сярод адметных матэрыялаў нумара — успаміны Таццяны Шамякінай “Культ быту ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечаныя 105-го...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:16 У рубрыцы «Успаміны» змешчаны матэрыял Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Піцунда». Ён пачынаецца з радкоў: «Піцундскі бераг, вядома ж, цяжка параўнаць з усімі астатнімі пляжнымі і курортнымі...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:15 У «Полымі» № 3 у рубрыцы «Архівы» друкуецца выступленне Уладзміра Караткевіча на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР, які праходзіў 15 — 16 лістапада 1979 года. Выступленне заканчваецца словамі: «Калі б а...
Полымя №5, 2024
2024-04-16 11:38 «Надышоў час пасля пяцідзесяцігадовай літаратурнай працы звярнуцца, па прыкладзе іншых пісьменнікаў, да аўтабіяграфічных эцюдаў. Прызнаюся, што багата фактаў з уласнага жыцця, таксама як і з жыцця май...
Полымя №4, 2024
2024-04-16 11:37 У красавіцкім нумары часопіса «Полымя» можна будзе прачытаць працяг дзённікаў Вячаслава Адамчыка «Снежань.  1993», а таксама працяг успамінаў Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Ялта». У гэтым...