Сярод празаікаў снежаньскага нумара – Казімір Камейша і Ксенія Зарэцкая. Паэты нумара – Яўгенія Лязо, Людміла Шчэрба, Пятро Жаўняровіч. Упершыню ў «Маладосці» з прозай выступіць Антон Шукаў.
Раім звярнуць увагу на матэрыялы круглага стала «Дэпрэсіўная моладзь». Разбіраліся: ці схільная моладзь да дэпрэсіўнага настрою, ці мае беларуская літаратура маладых уласцівыя толькі ёй адметнасці, ці падштурхоўвае школьная праграма (па беларускай, рускай і замежнай літаратурах) падлетка да развагаў пра тленнасць быцця і г.д. Удзел бралі вядомыя беларускія пісьменнікі і аўтары-пачаткоўцы часопіса «Маладосць».