Анонсы часопісаў

Анонсы можна знайсці ў Тэлеграм канале "Мастацкай літаратуры"!

Празаікі красавіцкага нумара Ксенія Зарэцкая, Лера Гілеўская і Аляксей Азёмка. Фэнтэзійная аповесць Ксеніі Зарэцкай «Ворагі» прапаноўвае новы погляд на беларускую міфалогію. Станаўленне багіні смерці Мажаны адбываецца ў свеце жывых і мёртвых. Яна шукае спачуванне ў Небе, справядлівасць на зямлі, а каханне — у Наўі.

 

Лера  Гілеўская ў сваім апавяданні дзеліцца вясёлай гісторыяй аб няўдалай спробе знайсці каханне. Яна прапаноўвае чытачам арыгінальнае практыкаванне – выйсці ў горад і кожнаму сустрэчнаму мужчыне прыдумаць камплімент. А лірычны герой апавядання Аляксея Азёмкі – надта сціплы хлопец, і менавіта гэтая рыса характару замінае яму пабудаваць уласнае шчасце.

 

У паэтаў-пачаткоўцаў Марціна Баля і Ганны Сталяровай адбыўся літаратурны дэбют. Іх імёны гучаць у “Маладосці” ўпершыню.

 

У матэрыяле Аксаны Спрынчан «Апалогія красы «палескай разумніцы» – развагі пра паэтку, літаратуразнаўцу і выкладчыцу Любу Тарасюк. А ў рубрыцы “Асоба” – развагі Адама Глобуса пра далікатнага жывапісца ракако Вато.

Нёман №11, 2024
2024-11-20 11:55 Казалось бы, писательница, знаток человеческих душ… Должна отличать поддельные чувства от настоящих. Но когда приходит любовь, душа словно закрывает глаза. Он и она — вечные союзники и соперники. Глав...
Нёман №10, 2024
2024-11-06 13:04 На теплоходе собрались писатели, чтобы провести отдых творчески и с пользой. Здесь несколько литературных и окололитературных дам, циничный критик-всезнайка, «классик», поэт-нарцисс и прозаик-самоучка...
Нёман №10, 2024
2024-10-23 10:10 Повесть Владимира Гавриловича «Под покровом небес» посвящена узникам концлагеря «Озаричи». Миша, Катеринка и их мать Матрена из сожженной деревни Бережанки после тяжелой долгой дороги попадают за колю...
Нёман №9, 2024
2024-10-18 13:03 Повесть Елены Поповой «Собирались на чай» — это три истории, чьи участники связаны между собой. Порой чем ближе эта связь, тем она незаметнее внешне. Как неоднозначна наша жизнь, так непросты и судьбы...
Нёман № 10, 2024
2024-10-18 12:29 В новом номере режиссер Вячеслав Никифоров рассказывает читателям истории из кухни киношников и вспоминает о том, как снимал свои фильмы «Зимородок», «Хлеб пахнет порохом», «Дубровский» и другие:   ...
Полымя №1, 2026
2026-01-17 12:57 Першы нумар часопіса «Полымя» за 2026 год выйдзе ў абноўленым дызайне. Сярод адметных матэрыялаў нумара — успаміны Таццяны Шамякінай “Культ быту ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечаныя 105-го...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:16 У рубрыцы «Успаміны» змешчаны матэрыял Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Піцунда». Ён пачынаецца з радкоў: «Піцундскі бераг, вядома ж, цяжка параўнаць з усімі астатнімі пляжнымі і курортнымі...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:15 У «Полымі» № 3 у рубрыцы «Архівы» друкуецца выступленне Уладзміра Караткевіча на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР, які праходзіў 15 — 16 лістапада 1979 года. Выступленне заканчваецца словамі: «Калі б а...
Полымя №5, 2024
2024-04-16 11:38 «Надышоў час пасля пяцідзесяцігадовай літаратурнай працы звярнуцца, па прыкладзе іншых пісьменнікаў, да аўтабіяграфічных эцюдаў. Прызнаюся, што багата фактаў з уласнага жыцця, таксама як і з жыцця май...
Полымя №4, 2024
2024-04-16 11:37 У красавіцкім нумары часопіса «Полымя» можна будзе прачытаць працяг дзённікаў Вячаслава Адамчыка «Снежань.  1993», а таксама працяг успамінаў Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Ялта». У гэтым...