Аўтараў майскага нумара аб’яднала гарадская тэма. Вершаваная падборка Жанны Міус “Мой горад” і прысвячэнне маці ад Віктара Яраца, публіцыстычныя эсэ “Гарады” Аляксандра Радзькова і празаічныя гісторыі горада М. ад Анастасіі Мельнік напоўнены пяшчотай і шчырымі пачуццямі. Аўтары не толькі насалоджваюцца красой малой радзімы ды запрашаюць чытачоў палюбавацца тым хараством, але і прыадкрываюць патаемны свет сваёй душы. Ва ўнісон з імі гучаць гарадскія гісторыі дэбютантаў нумара – Юліі Міронавай і Арцёма Тулуеўскага.
Разам з літаратуразнаўцам Эмануілам Іофе згадаем сусветна вядомага перакладчыка Васіля Сёмуху з нагоды 90-годдзя з дня яго нараджэння.