Анонсы часопісаў

Анонсы можна знайсці ў Тэлеграм канале "Мастацкай літаратуры"!

Паэзія ў чэрвеньскім нумары прадстаўлена вершамі Міхася Пазнякова, Івана Капыловіча, Ніны Літвінкі, сярод паэтаў-пачаткоўцаў – Наталля Святлова і Вікторыя Жытнік. Празаікі нумара – Змітрок Марозаў, Пятро Жаўняровіч і Настасся Нарэйка. 

 

З дэбютнымі творамі выступілі паэт Алесь Стружко і празаік Уладзіслаў Грышын.

 

Юбіляр нумара – Васіль Быкаў. Да 100-годдзя з дня яго нараджэння прапануецца цэлы тэматычны блок. У ім: артыкул даследчыка Міколы Курыпкі “Васіль Быкаў на глобусе мастацкіх перакладаў”, успаміны Віктара Шніпа пра сустрэчу з народным пісьменнікам і традыцыйная маладосцеўская анкета з адказамі навукоўцаў, даследчыкаў і юных чытачоў. 

 

У рубрыцы “Пераклады” – адметны твор класіка кітайскай літаратуры Лу Сіня “Дзённік вар’ята”. Лу Сінь нарадзіўся ў Кітаі, дзе ўсе мастацкія і навуковыя тэксты ствараліся на вэньянь, класічнай кітайскай мове, застылай у трэцім стагоддзі нашай эры, назаўсёды адарванай ад жывой штодзённай кітайскай мовы. Лу Сінь быў сярод пачынальнікаў ідэі, каб пакінуць вэньянь у мінулым і аддаць усе яе ролі байхуа – пісьмоваму варыянту народнай мовы. У арыгінале «Дзённік вар’ята» адкрываецца невялічкай прадмовай на вэньянь, дзе безыменны апавядальнік тлумачыць, як натрапіў на дзённік. Сам жа дзённік падаецца цалкам на байхуа. Таму гэтае апавяданне стала першым тэкстам той кітайскай літаратуры, якую мы называем сучаснай. Праз алегорыю ў ім крытыкуецца тое застарэлае ў ментальнасці кітайцаў, што душыць іх.

Нёман №1, 2024
2024-01-23 10:25 Накануне 35-летия вывода Советских войск из Афганистана в №1, 2024 журнал «Нёман» предлагает читателям познакомиться с исследованием Виктора Иванчикова, которое посвящено истории возведения в Минске п...
Нёман №12, 2023
2023-12-10 11:39 …В декабре 1979-го митрополит Филарет пригласил Владимира Короткевича на беседу.   К сожалению, пока не обнаружены письменные материалы, раскрывающие суть разговора на этой встрече. Но в Мемориально...
Нёман №11, 2023
2023-11-10 11:50 В ноябрьском номере журнала «Нёман» читайте новое произведение Змитрока Морозова «Моя Беларусь… Рябина моя…». Это эссе, по словам автора, имеет для него огромное значение. Здесь и художественная попыт...
Нёман №11, 2023
2023-11-09 11:52 В №11, 2023 журнала «Нёман» читатели найдут эссе Ядвиги Адамчик о своем деде-писателе Вячеславе Адамчике. Портрет из лоскутков детской памяти неожиданно представляет классика белорусской литературы, о...
Полымя №1, 2026
2026-01-17 12:57 Першы нумар часопіса «Полымя» за 2026 год выйдзе ў абноўленым дызайне. Сярод адметных матэрыялаў нумара — успаміны Таццяны Шамякінай “Культ быту ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечаныя 105-го...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:16 У рубрыцы «Успаміны» змешчаны матэрыял Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Піцунда». Ён пачынаецца з радкоў: «Піцундскі бераг, вядома ж, цяжка параўнаць з усімі астатнімі пляжнымі і курортнымі...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:15 У «Полымі» № 3 у рубрыцы «Архівы» друкуецца выступленне Уладзміра Караткевіча на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР, які праходзіў 15 — 16 лістапада 1979 года. Выступленне заканчваецца словамі: «Калі б а...
Полымя №5, 2024
2024-04-16 11:38 «Надышоў час пасля пяцідзесяцігадовай літаратурнай працы звярнуцца, па прыкладзе іншых пісьменнікаў, да аўтабіяграфічных эцюдаў. Прызнаюся, што багата фактаў з уласнага жыцця, таксама як і з жыцця май...
Полымя №4, 2024
2024-04-16 11:37 У красавіцкім нумары часопіса «Полымя» можна будзе прачытаць працяг дзённікаў Вячаслава Адамчыка «Снежань.  1993», а таксама працяг успамінаў Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Ялта». У гэтым...