Дэбютанты чэрвеньскага нумара – Паліна Лабкоўская і Вікторыя Волкава. Проза і паэзія прадстаўлена творамі Марыі Ананьевай, Вікторыі Кляўко, Яўгеніі Пракапчук, Яўгеніі Лязо і Паліны Дваранскай.
У рубрыцы “Плюс-вайб” – агляд сучаснай кітайскай прозы з акцэнтам на навелы. А ў рубрыцы “Перакладчыцкі дэбют” – перастварэнні з кітайскай мовы на беларускую студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў Паліны Марозавай. У яе перакладзе фантастычнае апавяданне “У пошуках луна” Хань Суна.