У нумары – вялікі тэматычны блок, прывечаны дзейнасці філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Уключае: інтэрв’ю з дэканам Сяргеем Аляксандравічам Важнікам; вершаваная падборка ўдзельнікаў літаратурнага гуртка “Альтанка”, якім кіруе Людміла Дзмітрыеўна Сінькова; эсэ студэнтаў розных курсаў і спецыяльнасцей пра іх альма-матэр; а таксама фрагмент з першай кнігі лацінамоўнай паэмы Язафата Ісаковіча “Язафатыда, або Пра забойства Язафата Кунцэвіча” ў перакладзе на беларускую мову Жанны Некрашэвіч-Кароткай.
У рубрыцы “Асоба” – размова з беларускамоўным блогерам Іллёй Шынкарэнкам: пра нарцысізм, музыку і школьную літаратуру.