Анонсы часопісаў

Анонсы можна знайсці ў Тэлеграм канале "Мастацкай літаратуры"!

Маладосць №6, 2026
2026-05-27 13:02 Дэбютанты чэрвеньскага нумара – Паліна Лабкоўская і Вікторыя Волкава. Проза і паэзія прадстаўлена творамі Марыі Ананьевай, Вікторыі Кляўко, Яўгеніі Пракапчук, Яўгеніі Лязо і Паліны Дваранскай.    У ...
Маладосць №5, 2026
2026-05-27 12:01 Аўтараў майскага нумара аб’яднала гарадская тэма. Вершаваная падборка Жанны Міус “Мой горад” і прысвячэнне маці ад Віктара Яраца, публіцыстычныя эсэ “Гарады” Аляксандра Радзькова і празаічныя гісторыі...
Маладосць №4, 2026
2026-04-13 21:47 Празаікі красавіцкага нумара Ксенія Зарэцкая, Лера Гілеўская і Аляксей Азёмка. Фэнтэзійная аповесць Ксеніі Зарэцкай «Ворагі» прапаноўвае новы погляд на беларускую міфалогію. Станаўленне багіні смерці ...
Маладосць №3, 2026
2026-04-13 21:33 Сярод празаікаў сакавіцкага нумара Аляксандра Кароль, Андрэй Балкоўскі і Маргарыта Латышкевіч. Паэты нумара – Арсеній Грода, Васіль Лайкоў і Антаніна Канаплёва. А таксама маладыя паэты – пераможцы Рэс...
Маладосць №2, 2026
2026-02-22 23:28 Сярод празаікаў лютаўскага нумара Ірына-Ліннік-Дударава і Ангеліна Нарук. Іх імёны гучаць у “Маладосці” ўпершыню. Паэты нумара – Аляксандра Жалязнова, Паліна Дваранская і Вікторыя Сон. Таленавітыя, ам...
Нёман №1, 2024
2024-01-23 10:25 Накануне 35-летия вывода Советских войск из Афганистана в №1, 2024 журнал «Нёман» предлагает читателям познакомиться с исследованием Виктора Иванчикова, которое посвящено истории возведения в Минске п...
Нёман №12, 2023
2023-12-10 11:39 …В декабре 1979-го митрополит Филарет пригласил Владимира Короткевича на беседу.   К сожалению, пока не обнаружены письменные материалы, раскрывающие суть разговора на этой встрече. Но в Мемориально...
Нёман №11, 2023
2023-11-10 11:50 В ноябрьском номере журнала «Нёман» читайте новое произведение Змитрока Морозова «Моя Беларусь… Рябина моя…». Это эссе, по словам автора, имеет для него огромное значение. Здесь и художественная попыт...
Нёман №11, 2023
2023-11-09 11:52 В №11, 2023 журнала «Нёман» читатели найдут эссе Ядвиги Адамчик о своем деде-писателе Вячеславе Адамчике. Портрет из лоскутков детской памяти неожиданно представляет классика белорусской литературы, о...

6 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды ў часопісе “Полымя”№1 друкуюцца раней не вядомыя лісты (10 лістоў) сяброўкі дзіцячых і юнацкіх гадоў Аркадзя Куляшова Аляксандры Белазоравай (у дзявоцтве Алесі Карыткінай) да сястры паэта Надзеі Аляксандраўны. Публікацыя лістоў Алесі Карыткінай пачынаецца з ліста самога Аркадзя Куляшова да Алесі:

 

«Дарагая Саша!

Пасылаю табе песню-верш, які ты чула ў выкананні Пархоменкі. Сам я яшчэ не чуў, але мне гаварылі, што выкананне добрае. Верш гэты напісаны ў 1959 годзе. Але я перарабіў яго ў мінулым годзе; перарабляючы, думаў і пра юнацкія нашы дні. Таму з поўным правам пасылаю табе верш-песню, як выкананне тваёй просьбы.

Вітаю цябе з маем і вясной. Хай ураўнаважваецца твая душа пасля цяжкай страты. Якую, я гэта добра ведаю, нічым не ўцішыць. Час лечыць раны, а ў нас ужо не так многа яго (часу) у запасе – ні ў цябе, ні ў мяне.

Сардэчны табе паклон і хай не абыходзяць цябе добрыя ўспаміны…

 

Аркадзь.

 

 

З мінулага (Згадай)

Калі вясною закукуе

Зязюля ў лесе раніцой,

Ты прыгадай вясну другую,

Сустрэчы нашыя з табой.

Згадай усё, што сэрцу міла,

Што сэрцу дорага было,

Што адцвіло, адгаманіла,

Адкукавала, адышло.

Ты ўспомні ўсё, што нам жадала

Зязюля ў гучным гушчары,

Забудзь, што ў хованкі гуляла

Жаданне з намі да зары.

Забудзь, што рэху не вярнуцца

Ні да цябе, ні да мяне,

Забудзь… Хай сэрцы адгукнуцца

Адно другому па вясне.

 

Ар. Куляшоў

23.4.74 г.

Мінск»