Грамадскаму аб’яднанню «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

 

 

Паважаныя сябры!

 

Стварэнне ў чэрвені далёкага 1934 года Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР заклала трывалы падмурак дзяржаўных стасункаў з аўтарамі мастацкай і нацыянальнай літаратуры, вызначыла яе галоўную задачу — служэнне роднай Айчыне, беларускаму народу.

 

Сярод пачынальнікаў той працы былі яркія майстры слова — Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва і іншыя. Жыццё пацвердзіла каштоўнасць адзінства літаратурных сіл, дзяржавы і грамадства, аўтарытэтнае месца гэтага віду мастацтва ў агульнай прасторы культуры.

 

Сёння ў складзе арганізацыі працуюць лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заслужаныя дзеячы культуры, народны пісьменнік Мікалай Чаргінец. Упэўнены, вы і надалей будзеце аб’ектыўна адлюстроўваць сучасныя падзеі і сацыяльныя з’явы.

 

Творчага ўсім плёну, новых кніг і дасягненняў!

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Новыя кнiгi месяца