Архіў навін выдавецтва

7 мая 2025 года ў філіяле бібліятэкі №3 імя Уладзіміра Маякоўскага адбылася прэзентацыя кнігі Лідзіі Возісавай “Сквозь волны времени”, прысвечанай жыццю і творчасці вядомага беларускага паэта Анатоля Грачанікава. У кнізе прадстаўлены вершы паэта, перакладзеныя на рускую мову, фотаздымкі і ўспаміны былых калег. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці Лідзіі Пятроўны і дачка Анатоля Сямёнавіча – Алеся Грачанікава.

 

 

Удзел таксама прынялі галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Вольга Рацэвіч і аўтары-пачаткоўцы: Мацвей Лішын, Юлія Макарэвіч, Максім Сямёнаў. Яны прэзентавалі №5 “Маладосці”, знаёмілі са сваімі творамі і зачытвалі эсэ з вялікага тэматычнага блока да 80-годдзя Вялікай Перамогі.