У Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі прайшоў круглы стол беларускіх і расійскіх пісьменнікаў «Разам: традыцыі, вопыт, перспектывы беларуска-расійскага літаратурнага адзінства». Прывітальным словам шырокую размову на самыя розныя мастацкія і грамадска-палітычныя тэмы адкрыў дарадца-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі Аляксандр Шпакоўскі. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на існаванне агульных падыходаў у выхаванні духоўных прыярытэтаў у грамадстве ў Беларусі і Расіі.
Удзел у прадстаўнічым, цікавым і з дыскусійнага пункту гледжання круглым стале прынялі дацэнт РУДН імя Патрыса Лумумбы Карына Галай, паэт, перакладчык Сяргей Главюк, старшыня ТРА Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «Саюз» Мікалай Ефімовіч, кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева, старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў, кіраўнік ААТ " Генеральная дырэкцыя міжнародных кніжных выставак і кірмашоў«, дырэктар Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмашу Сяргей Кайкін, галоўны рэдактар «Роман-газеты» Юрый Казлоў, дзіцячая пісьменніца Лілія Кандыбовіч, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч, старшыня Савета дырэктараў выдавецка-паліграфічнага комплекса Сяргей Маісееў (Москва), паэт і перакладчык Таццяна Піскарова, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч, расійскі і беларускі літаратуразнаўца, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Турбіна, дырэктар праекта «Кніжны цягнік» Максім Афоненкаў, пушкіністка Ларыса Чаркашына, намеснік галоўнага рэдактара «Российской газеты» Ядвіга Юферава.
Мадэратарам размовы выступіў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.
Кола пытанняў, якія закранулі ў сваіх выступленнях, у даволі гарачых дыскусіях удзельнікі круглага стала, было звязана з наступнымі тэматычнымі абсягамі: «Саюзная дзяржава — эфектыўная пляцоўка для культурнага ўзаемадзеяння краін і народаў»; «Літаратурныя ўзаемасувязі ў кантэксце беларуска-расійскіх агульнакультурных узаемаадносін»; «Сучасная кніжная культура ў складзе рынку інтэлектуальных прадуктаў».
Вынікі круглага стала — нараджэнне новых творчых праектаў, дамоўленасці пра сумесныя кнігавыдавецкія праграмы, арганізацыю супольных фестываляў, кніжных выставак. Асобная гаворка вялася пра літаратурнае выхаванне моладзі, школьнікаў.
Раман Сэрвач,
zviazda.by
Час работы выдавецтва
Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Адрас:
Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Дырэктар выдавецтва
Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара
Шніп Віктар Анатольевіч,
галоўны рэдактар часопіса «Полымя»
Кнігі «Мастацкай літаратуры» без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Тэлефон аддзела рэалізацыі:
Электронны адрас:
© 2024 Выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018
УНП 100055406