З 4 па 8 верасня ў Маскве ладзілася 37-я Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Больш за 300 выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў з розных рэгіёнаў Расіі, Беларусі, Азербайджана, Германіі, Ірана і Кітая прадставілі навінкі і бэстсэлеры мастацкай, дзіцячай і вучэбнай літаратуры, нон-фікшн і коміксы.
У дэлегацыю ад Беларусі ўвайшлі супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Яны прынялі ўдзел у круглым стале «Разам: традыцыі, вопыт, перспектывы беларуска-расійскага літаратурнага яднання». А таксама прэзентавалі ўласную прадукцыю: кніжныя навінкі і часопісы выдавецтва. Асаблівая ўвага была нададзена серыі «Мір класікі», якая прапануе ўзоры беларускай літаратуры, пераствораныя па-руску. Не абышлі ўвагай унікальны праект: першы том кнігі «Сі Цзіньпін. Аб дзяржаўным кіраванні» на беларускай мове. Выданне ўбачыла свет у выніку супрацоўніцтва выдавецтва «Мастацкая літаратура» і кітайскага Выдавецтва літаратуры на замежных мовах. Гэтая кніга з моманту свайго выхаду атрымала шырокі грамадскі рэзананс і цяпер была прадстаўлена ў Маскве.
Час работы выдавецтва
Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Адрас:
Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Дырэктар выдавецтва
Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара
Шніп Віктар Анатольевіч,
галоўны рэдактар часопіса «Полымя»
Кнігі «Мастацкай літаратуры» без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Тэлефон аддзела рэалізацыі:
Электронны адрас:
© 2024 Выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018
УНП 100055406