2 мая ў мінскай бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча адбылася прэзентацыя кнігі «За цябе, Беларусь! », якая прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтае выданне — сумесны праект выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

У кнізе «За цябе, Беларусь! » у храналагічным парадку зафіксаваны асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі — ад часу вераломнага нападу гітлераўскай Германіі на СССР (абарончыя і наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі і партызан) і да поўнага вызвалення Беларусі ад захопнікаў.

 

Перад прысутнымі, а гэта былі адзінаццацікласнікі СШ № 136 г. Мінска, выступіў намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп.