21 лютага 2025 года ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы ладзілася “Свята роднай мовы”. Падчас яго адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу імя Міколы Маляўкі сярод маладых паэтаў. У якасці падарунка ад арганізатара – Саюза пісьменнікаў Беларусі – 7 пераможцаў атрымалі квартальную падпіску на часопіс “Маладосць”, дыпломы і іншыя памятныя прызы. Дадаткова ўсім ўдзельнікам конкурсу, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Вольгі Рацэвіч уручыла па свежым нумары часопіса і кнізе выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Удзел у паэтычным свяце прынялі: Іна Фралова, Мікола Чарняўскі, Ніна Галіноўская, Яўген Хвалей, Алесь Камароўскі. Яны ўспаміналі свайго сябра, выдатнага паэта Міколу Маляўку і чыталі яго вершы, а юным канкурсантам на добры ўспамін падарылі свае зборнікі.
