часопіс «Полымя»

Літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс «Полымя» выдаецца са снежня 1922 года ў Мінску штомесяц на беларускай мове. «Полымя» - найстарэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.

 

У стварэнні часопіса непасрэдны ўдзел прымалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш.

 

У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», потым у складзе выдавецкага дома «Звязда».

З 2021 года рэдакцыя часопіса ўвайшла ў штат выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.

 

Кантакты і індэксы падпісцы часопіса «Полымя» можно знайсці на старонке Кантакты.

 

Адкрыць у наступных нумарах часопіса «Полымя»

Полымя №6, 2023
2023-06-18 10:13
Полымя №5, 2023
2023-05-18 10:14
Полымя №4, 2023
2023-04-18 10:15
Полымя №3, 2023
2023-03-18 10:16
Полымя №2, 2023
2023-02-18 10:17
Полымя №1, 2023
2023-01-18 10:18