На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе адбылася прэзентацыя кніг «Перамога — наша бяссмерце» і «Слова пад кулямі» выдавецтва «Мастацкая літаратура». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік дырэктара выдавецтва, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп і кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчык факультэта журналістыкі БДУ, адзін з аўтараў кнігі «Слова пад кулямі» Віктар Шымолін.
