“Мастацкая літаратура” ў Карэлічах

28 верасня ў Карэлічах прайшоў ІУ міжрэгіянальны фестываль “PROдвижение КНИГИ. Библиотечные ступени”, прысвечаны Году міра і стваральнай працы. Мерапрыемства было арганізавана Карэліцкай раённай бібліятэкай. У ім удзельнічалі супрацоўнікі бібліятэк з Навагрудка, Воранава, Узды, Ляхавіч і Нясвіжа. У час фестываля ўсе прысутныя маглі пазнаёміцца з кніжнай прадукцыяй выдавецтваў “Мастацкая літаратура”, “Адукацыя і выхаванне” і Выдавецкага дома “Звязда”, а таксама з некаторымі аўтарамі кніг, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе. Намеснік дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура”-галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп прэзентаваў выданні, якія пабачылі свет апошнім часам, а таксама падзяліўся планамі часопіса на 2024 год. 

 

На здымку бібліятэкары Ляхавіцкай раённай бібліятэкі набываюць кніжкі. 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406