Папоўніла серыю "ЖЗЛБ"

26 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа  адбылася прэзентацыя кнігі "Якуб Колас", якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” і папоўніла серыю "Жыццё знакамітых людзей Беларусі".

Кніга, якую ўклала вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, дацэнт Наталля Якавенка, уяўляе сабой літаратурную мазаіку, складзеную з фрагментаў успамінаў самога пісьменніка, яго сям'і, сяброў і паплечнікаў, а таксама з дакументаў, артыкулаў і шматлікіх фатаграфій, якія дапамагаюць паказаць біяграфію Якуба Коласа ў храналагічным парадку і глыбей зразумець яго асобу.

У прэзентацыі кнігі “Якуб Колас” прынялі ўдзел вядомыя беларускія вучоныя, сваякі Якуба Коласа, прадстаўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Упрыгожылі вечарыну песні на словы Якуба Коласа ў выкананні жаночага вакальнага ансамбля музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

 

На здымку: укладальніца кнігі “Якуб Колас” Наталля Якавенка

 

Час работы выдавецтва
«Мастацкая літаратура»

Панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
Пятніца: 8.30 - 16.30
Абедзены перапынак: 13.00 - 13.48
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Дырэктар выдавецтва — Бадак Алесь Мікалаевіч
Намеснік дырэктара – галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Шніп Віктар Анатольевіч

Кнігі "Мастацкай літаратуры" без гандлёвай нацэнкі можна набыць у самім выдавецтве!
Адрас: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 924
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by

Дата ўнясення ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь 31.10.2018

УНП 100055406