У яго ўвайшлі творы як класікаў беларускай літаратуры, так і вядомых сучасных аўтараў, прысвечаныя тэме Радзімы, яе багатай гісторыі і сённяшняму дню. Вершы, апавяданні і нарысы, змешчаныя ў зборніку, гэта своеасаблівыя ўрокі мужнасці і патрыятызму, любові да бацькоўскай зямлі і роднай мовы, гэта шчырыя, цікавыя размовы пра сямейныя каштоўнасці і самыя розныя прафесіі.
Многія творы ўключаныя ў школьныя праграмы для вучняў малодшых класаў.