Здадзены ў друк зборнік Максіма Багдановіча “Вянок”, які выходзіць у серыі “Новая бібліятэка беларускай паэзіі” і структурна паўтарае знакамітае першавыданне, што пабачыла свет 110 гадоў назад. А вось чым адметны сёлетні “Вянок”, дык гэта тым, што ў ім у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу змешчаны факсімільныя старонкі рукапісаў Багдановіча – як вершаў, так і яго загадкавага інтымнага дзённіка.