У лістападаўскім нумары часопіса “Полымя” пачынае друкавацца раман-версія Віктара Праўдзіна “Непераможны злом”. Дзеянні ў творы адбываюцца ў красавіку 1919 годзе на Віцебшчыне. Усё пачынаецца з забойства святара Канстанціна Жданава — настаяцеля Свята-Успенскай царквы, якая была ім пабудавана ў Шаркаўшчыне. Тут жа ў раздзеле “Проза” змешчаны новыя апавяданні Алеся Бадака і Вольгі Любашынай.