Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый
мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі
інтэлектуальны і эстэтычны ўзровень грамадства патрабаваў выхаду вялікай
колькасці мастацкай літаратуры розных кірункаў і жанраў, а адукацыйныя
дзяржаўныя праграмы далі падставу для ўдасканальвання і больш глыбокага
вывучэння класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.
У розныя гады выдавецтва ўзначальвалі:
М. Г. Ткачоў (1972—1979),
М. Ф. Дубянецкі (1979—1986),
А. І. Бутэвіч (1986—1987),
В. М. Грышановіч (1987—1992),
С. А. Андраюк (1993—1996),
Г. В. Марчук (1996—2002),
У. А. Мачульскі (2002—2015).
А.М. Бадак (з 2015 года).
Галоўныя рэдактары з дня заснавання выдавецтва:
А. П. Кудравец (1972—1974),
А. Н. Марціновіч (1974—1981),
С. А. Андраюк (1981—1993),
М. С. Кусянкоў (1993—1996),
У. А. Марук (2002—2003),
В. А. Праўдзін (2003—2008),
В. А. Шніп (з 2008 па 2021 год, з 2021 года – намеснік дырэктара-галоўны
рэдактар часопіса «Полымя»).
Напачатку штат супрацоўнікаў выдавецтва налічваў больш за сотню чалавек,
сорак пяць з іх з’яўляліся членамі Саюза пісьменнікаў. Сярод іх – А. Дзеружынскі,
А. Разанаў, У. Арлоў, Р. Барадулін, Хв. Жычка, Б. Сачанка, М. Кусянкоў,
Л. Дранько-Майсюк, І. Канановіч, В. Бечык, М. Мятліцкі, В. Спрынчан, К. Жук,
А. Бачыла, Г. Марчук, В. Хомчанка, А. Рыбак, М. Ваданосаў, М. Герчык,
У. Шахавец, В. Палтаран, П. Місько, А. Васілевіч, В. Машкоў, В. Жуковіч,
В. Адамчык, Р. Яўсееў, Хв. Чэрня, А. Камароўскі і інш. Штогод выходзіла з друку
каля двухсот кніг, якія былі адрасаваны масаваму чытачу. Тыраж кнігі
арыгінальнай паэзіі быў не менш трох тысяч, а арыгінальнай прозы — не менш
шасці тысяч экзэмпляраў.
У выдавецтве працавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і
перакладной літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР,
гістарычна-дакументальных хронік «Памяць». Выходзілі серыі «Першая кніга
паэта» (з 1968 г.), «Першая кніга празаіка» (з 1971 г.), «Паэзія народаў свету» (з
1971 г.), «Бібліятэка замежнай прозы» ( з 1983 г.), «Скарбы сусветнай літаратуры»
(з 1989 г.), «Бібліятэка беларускай класікі» (з 1990 г.), «Памяць» (з 1996 г.),
«Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзве —
з 1998 г.), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.».
У выдавецтве выйшлі Зборы твораў Якуба Коласа, Янкі Купалы, К. Чорнага,
К. Крапівы, А. Куляшова, П. Броўкі, І. Шамякіна, А. Якімовіча, Я. Брыля,
М. Лужаніна, В. Быкава, І. Мележа, П. Панчанкі, І. Навуменкі, У. Карпава,
М. Гарэцкага, П. Пестрака, П. Глебкі, З. Бядулі, К. Кірэенкі, А. Бачылы,
А. Макаёнка, У. Караткевіча, К. Чорнага, А. Пысіна, А. Асіпенкі, М. Зарэцкага,
І. Пташнікава, С. Гаўрусёва, Я. Пушчы, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна і інш.