Анонсы часопісаў

Анонсы можна знайсці ў Тэлеграм канале "Мастацкай літаратуры"!

Пачаць новы год мы вырашылі з падвядзення вынікаў мінулага года. Па-першае, гэта агляд паэтычных старонак “Маладосці” за 2025-ы – з акцэнтам на асноўных тэндэнцыях і агульных праблемах, некаторых аўтарах і іх дасягненнях. Па-другое, вынікі конкурсу на лепшы фантастычны твор. Адзінадушным рашэннем журы было прадставіць пачаткоўцаў. 

 

Нашы лаўрэаты: Вольга Аляксеева, Алесь Дваракоў, Вікторыя Піліпенка і Андрэй Дарожкін. Іх творы — гэта сінтэз навуковай фантастыкі і казачнай, містыкі і фэнтэзі. Вікторыя Піліпенка ў сваім аповедзе «На ладан дыхаць» разважае пра існаванне душы пасля зямной смерці чалавека, і для сюжэтных пераходаў яна багата ўжывае беларускія фразеалагізмы. Апавяданне Алеся Дваракова «Ці тая я» — пра жанчыну са звышздольнасцямі, а «Вечнае жыццё» Вольгі Аляксеевай — пра ўяўнае каханне робатаў-людзей. «Русая ноч, сівы ранак» Андрэя Дарожкіна — сон наяве, які адбываецца на цэнтральных мінскіх лакацыях. Менавіта творы лаўрэатаў і склалі літаратурны блок студзеньскага нумара. 

 

Сярод паэтаў нумара – Андрэй Кімбар, Марына Неўгень і Настуся Шыпшына. А таксама ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання «Актава», якое дзейнічае пры Барысаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Дарэчы, знаёміць нашых чытачоў з абласнымі і раённымі літстудыямі, гурткамі ды іх наведвальнікамі мы будзем увесь год.

Нёман №1, 2026
2026-01-12 10:11 В своем произведении «Новогодняя ночь, или повесть о первой любви» Тамара Краснова-Гусаченко пишет о наполненной страданиями, тяжелой, но вместе с тем  благородной и счастливой жизни. Автор повествует...
Нёман №12, 2025
2025-12-21 23:39 «Где видел звезды Богданович? Летал ли по небу Шагал?» — повесть Андрея Дорожкина в жанре «роуд-бук» (подобно кинематографическому «роуд-муви»: ее герои находятся в пути Гродно — Минск — Витебск… Что ...
Нёман №8, 2025
2025-09-10 22:43 Грузия у каждого своя. У многолетнего автора журнала «Неман» Ларисы Калужениной она  к тому же еще и место рождения, малая родина. Но повесть «ЛЮБОВЬ МОЯ, ИВЕРИЯ. ( Тбилисская фреска)» не просто автоб...
Нёман №8, 2025
2025-08-18 15:50 Герой рассказа «Аранжировщик» писателя Максима Иванова,  восьмидесятилетний Семен — успешный музыкант и аранжировщик, работал еще с первыми советскими  ВИА. Вот только давней мечты стать композитором ...
Нёман №6, 2025
2025-06-06 09:26 «Сны мои кратки И сладки. Сам я С рассветом схож. Солнечней самородка. Есть за березником Сож И самодельная лодка. Можно лететь, Не бежать. Мир весь, Шепнув,  Окликнуть… Лучше не быть, Не...
Полымя №1, 2026
2026-01-17 12:57 Першы нумар часопіса «Полымя» за 2026 год выйдзе ў абноўленым дызайне. Сярод адметных матэрыялаў нумара — успаміны Таццяны Шамякінай “Культ быту ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечаныя 105-го...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:16 У рубрыцы «Успаміны» змешчаны матэрыял Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Піцунда». Ён пачынаецца з радкоў: «Піцундскі бераг, вядома ж, цяжка параўнаць з усімі астатнімі пляжнымі і курортнымі...
Полымя №3, 2025
2025-02-27 22:15 У «Полымі» № 3 у рубрыцы «Архівы» друкуецца выступленне Уладзміра Караткевіча на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР, які праходзіў 15 — 16 лістапада 1979 года. Выступленне заканчваецца словамі: «Калі б а...
Полымя №5, 2024
2024-04-16 11:38 «Надышоў час пасля пяцідзесяцігадовай літаратурнай працы звярнуцца, па прыкладзе іншых пісьменнікаў, да аўтабіяграфічных эцюдаў. Прызнаюся, што багата фактаў з уласнага жыцця, таксама як і з жыцця май...
Полымя №4, 2024
2024-04-16 11:37 У красавіцкім нумары часопіса «Полымя» можна будзе прачытаць працяг дзённікаў Вячаслава Адамчыка «Снежань.  1993», а таксама працяг успамінаў Казіміра Камейшы «Па літфондаўскай пуцёўцы. Ялта». У гэтым...