Сярод аўтараў лістападаўскага нумара – Навум Гальпяровіч, Віктар Ярац, Маргарыта Латышкевіч, Анатоль Зэкаў, Ірына Макарчук. Упершыню ў «Маладосці» свае творы прадставяць паэты Андрук Воддрук і Максім Гаўрыс, празаікі Маргарыта Раўтовіч і Іван Мельнікаў.
У рубрыцы «Асоба» – успаміны Галіны Скрыган пра свайго бацьку Яна Скрыгана да 120-годдзя з дня яго нараджэння. Яна дзеліцца самымі шчымлівымі момантамі іх сямейнага жыцця.
У матэрыяле Людмілы Рублеўскай «Што ж рабіць, калі гэтак пляцецца жыццё…» – пецярбургскія старонкі жыцця Янкі Купалы. Гэта расповед пра дом №45а на 4-й лініі Васільеўскага вострава, на якім ёсць мемарыяльная шыльда з надпісам: «В этом доме с 1909—1913 гг. жил народный поэт Белоруссии Янка Купала (Иван Доминикович Луцевич)». А таксама пра яшчэ аднаго выдатнага беларускага дзеяча – прафесара Браніслава Эпімах-Шыпілу, у якога на кватэры і жыў Янка Купала, але, на жаль, не згаданага на той самай дошцы…