Анонсы часопісаў

У лютаўскім нумары часопіса “Маладосць” вядомы беларускі празаік Расціслаў Бензярук папярэджвае моладзь пра наступствы кожнага ўчынка, зробленага ў жыцці. У аповесці “Бумеранг” ён раіць цікавіцца гісторыяй сваёй радзімы, памятаць “дзедаў запавет” ды заклікае жыць сумленна. Маладая аўтарка Ірына Зорка падзеліцца ўласнай душэўнай траўмай – эмацыйна напружаны аповед пра жыццё пасля смерці. А экспрэсіўная акварэль Соф’і Дзядзюк захопіць у палон гукаў, колераў і смакаў. Насычаны дэталямі свой метафарычна-вобразны малюнак яна прапануе адчуць фізічна.

 

Паэзія ў нумары прадстаўлена вершамі Зінаіды Дудзюк і Алены Котавай, сярод паэтаў-пачаткоўцаў – Марыля Буйна, Варвара Суравец, Віталія Глаз, Маргарыта Стрыевіч, Кацярына Мізерыя.

 

Эксклюзіў нумара – няскончанае апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Сонца апошняга дня”. Друкуецца ўпершыню. Матэрыял падрыхтаваў Марат Азярэц.

У рубрыцы “Асоба” прапануем эсэ пра вядомага беларускага паэта, перакладчыка Уладзіміра Марука - да 70-годдзя з дня яго нараджэння. Узнёслае, прачулае і шчырае віншаванне бацьку напісала яго дачка – Вераніка Марук, якога яна ўспамінае з глыбокай пяшчотай і называе не інакш як “сціплы сябар”.

Нёман №3, 2024
2024-03-26 12:05 Читайте в «Нёмане» №3, 2024: фрагменты книги писателя и путешественника Владимира Драбо о первооткрывателях Севера, чья судьба была связана с Беларусью.     «Со школьных лет, с первых уроков геог...
Нёман № 3-4, 2024
2024-02-28 11:43   «Кто-то из известных людей (к сожалению, не записал его фамилию) сказал, что если даже любовь несет с собой разлуку, одиночество, печаль — все равно она стоит той цены, которую мы за нее платим. ...
Нёман №2, 2024
2024-01-29 09:34 В  февральском номере «Нёмана» читателю будут интересны «Страницы дневника»  Михася Башлакова в авторском переводе с белорусского языка. Слова эпиграфа  «Ora et labora», что по латыни — «молись и труд...
Нёман №1, 2024
2024-01-23 10:25 Накануне 35-летия вывода Советских войск из Афганистана в №1, 2024 журнал «Нёман» предлагает читателям познакомиться с исследованием Виктора Иванчикова, которое посвящено истории возведения в Минске п...
Нёман №12, 2023
2023-12-10 11:39 …В декабре 1979-го митрополит Филарет пригласил Владимира Короткевича на беседу.   К сожалению, пока не обнаружены письменные материалы, раскрывающие суть разговора на этой встрече. Но в Мемориально...
Полымя №1, 2024
2024-01-10 11:37 6 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды ў часопісе “Полымя”№1 друкуюцца раней не вядомыя лісты (10 лістоў) сяброўкі дзіцячых і юнацкіх ...
Полымя №10, 2023
2023-10-09 15:10 Два поэта никогда не встречались, но стали соавторами… Шипилов и Шабович. Незадолго до смерти белорусский поэт переводил стихи русского, чтобы его песни зазвучали на мове. В том числе и песня «После б...
Полымя №9, 2023
2023-09-09 15:07 «Школа, у якой я вучылася — цэнтральная ў Мінску, лічылася элітарнай. Але ў студэнцкія гады я апынулася ў асноўным сярод ураджэнцаў вёскі, правінцыі. З некаторымі сябравала. Так, з ужо тады вядомай па...
Полымя №7, 2023
2023-07-09 15:01 «Я служыў ужо ў войску і атрымаў ад бацькоў нейкі незразумелы ліст. Бацька і маці пыталіся ў мяне, што я там перад арміяй такога натварыў, што мяне размалявалі як нягодніка ў нейкай кнізе і напісалі, ...