Упершыню ў “Маладосці” – студэнтка факультэта журналістыкі БДУ Паліна Саўлоўская з дэбютнай аповесцю «Кроў» і настаўніца-паэтка са Століншчыны Вольга Цернавая.
Мы працягваем знаёміць чытачоў з літаратурнымі гурткамі краіны. Цяпер - празаічныя спробы моладзевага аб’яднання «Актава» (г. Барысаў). Таксама ў нумары – інтэрв’ю са спявачка, аўтаркай песень, заснавальніцай лэйбла «Культ» і зоркай інтэрнэту Кацяй Лабкоўскай. Гаварылі пра патрыятызм у сучаснай музыцы, працэсс стварэння песень, моладзь і штучны інтэлект. У рубрыцы “Пераклады. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў” – перастварэнні на беларускую мову твораў сучаснага зімбабвійскага пісьменніка Ігнаціўса Мабасы.
Згадкі аб сёлетніх юбілярах: 140-годдзе класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі і 80-годдзе з дня нараджэння маладосцеўца Віктара Гардзея.