Анонсы часопісаў
Маладосць №3, 2024
2024-03-05 16:38 Вялікі блок сакавіцкага нумара будзе прысвечаны згадкам пра беларускага паэта і перакладчыка Міколу Мятліцкага - да 70-годдзя з дня яго нараджэння. Прачулыя ўспаміны сяброў і былых калег Уладзіміра Ма...
Маладосць №2, 2024
2024-03-05 16:37 У лютаўскім нумары часопіса “Маладосць” вядомы беларускі празаік Расціслаў Бензярук папярэджвае моладзь пра наступствы кожнага ўчынка, зробленага ў жыцці. У аповесці “Бумеранг” ён раіць цікавіцца гіст...
Маладосць №1, 2024
2024-01-26 09:33 У першым нумары новага года чытачы пазнаёмяцца з пераможцай...
Маладосць №11, 2023
2023-11-10 11:54 Проза лістападаўскага нумара прадстаўлена «Вясковымі легендамі» Алеся Бычкоўскага, фантастычнымі апавяданнямі Сяргея Белаяра ды абразкамі Івана Мелава. А паэзія — вершамі Віктара Гардзея, верлібрамі Т...
Маладосць 11, 2023
2023-11-09 11:57 У наступных нумарах «Маладосці» будуць апублікаваныя тэксты з запісных кніжак Уладзіміра Караткевіча пад агульнай назвай «АДПРАЦАВАЦЬ І АДВАЯВАЦЬ СВАЁ». Запісныя кніжкі захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кн...
Нёман №3, 2024
2024-03-26 12:05 Читайте в «Нёмане» №3, 2024: фрагменты книги писателя и путешественника Владимира Драбо о первооткрывателях Севера, чья судьба была связана с Беларусью.     «Со школьных лет, с первых уроков геог...
Нёман № 3-4, 2024
2024-02-28 11:43   «Кто-то из известных людей (к сожалению, не записал его фамилию) сказал, что если даже любовь несет с собой разлуку, одиночество, печаль — все равно она стоит той цены, которую мы за нее платим. ...
Нёман №2, 2024
2024-01-29 09:34 В  февральском номере «Нёмана» читателю будут интересны «Страницы дневника»  Михася Башлакова в авторском переводе с белорусского языка. Слова эпиграфа  «Ora et labora», что по латыни — «молись и труд...
Нёман №1, 2024
2024-01-23 10:25 Накануне 35-летия вывода Советских войск из Афганистана в №1, 2024 журнал «Нёман» предлагает читателям познакомиться с исследованием Виктора Иванчикова, которое посвящено истории возведения в Минске п...
Нёман №12, 2023
2023-12-10 11:39 …В декабре 1979-го митрополит Филарет пригласил Владимира Короткевича на беседу.   К сожалению, пока не обнаружены письменные материалы, раскрывающие суть разговора на этой встрече. Но в Мемориально...

6 лютага спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды ў часопісе “Полымя”№1 друкуюцца раней не вядомыя лісты (10 лістоў) сяброўкі дзіцячых і юнацкіх гадоў Аркадзя Куляшова Аляксандры Белазоравай (у дзявоцтве Алесі Карыткінай) да сястры паэта Надзеі Аляксандраўны. Публікацыя лістоў Алесі Карыткінай пачынаецца з ліста самога Аркадзя Куляшова да Алесі:

 

«Дарагая Саша!

Пасылаю табе песню-верш, які ты чула ў выкананні Пархоменкі. Сам я яшчэ не чуў, але мне гаварылі, што выкананне добрае. Верш гэты напісаны ў 1959 годзе. Але я перарабіў яго ў мінулым годзе; перарабляючы, думаў і пра юнацкія нашы дні. Таму з поўным правам пасылаю табе верш-песню, як выкананне тваёй просьбы.

Вітаю цябе з маем і вясной. Хай ураўнаважваецца твая душа пасля цяжкай страты. Якую, я гэта добра ведаю, нічым не ўцішыць. Час лечыць раны, а ў нас ужо не так многа яго (часу) у запасе – ні ў цябе, ні ў мяне.

Сардэчны табе паклон і хай не абыходзяць цябе добрыя ўспаміны…

 

Аркадзь.

 

 

З мінулага (Згадай)

Калі вясною закукуе

Зязюля ў лесе раніцой,

Ты прыгадай вясну другую,

Сустрэчы нашыя з табой.

Згадай усё, што сэрцу міла,

Што сэрцу дорага было,

Што адцвіло, адгаманіла,

Адкукавала, адышло.

Ты ўспомні ўсё, што нам жадала

Зязюля ў гучным гушчары,

Забудзь, што ў хованкі гуляла

Жаданне з намі да зары.

Забудзь, што рэху не вярнуцца

Ні да цябе, ні да мяне,

Забудзь… Хай сэрцы адгукнуцца

Адно другому па вясне.

 

Ар. Куляшоў

23.4.74 г.

Мінск»