Першы нумар часопіса «Полымя» за 2026 год выйдзе ў абноўленым дызайне. Сярод адметных матэрыялаў нумара — успаміны Таццяны Шамякінай “Культ быту ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. У рубрыцы “Памяць” змешчаны артыкул Таццяны Дасаевай “Застаўся маладым…” пра лёс дваццацісямігадовага празаіка Івана Небасева, які загінуў у чэрвені 1941 года. Прыцягне ўвагу чытачоў гутарка з загадчыкам інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Валянцінай Гарбачэўскай, які пачынаецца са слоў: “Некаторыя бібліятэказнаўцы ўпэўнена сцвярджаюць, што бібліяграфія сёння наогул не патрэбна, што ёсць штучны інтэлект і дасканалыя электронныя пошукавыя сістэмы. Пагадзіцца з гэтым нельга… На ІІ Міжнародным бібліяграфічным кангрэсе быў агучаны прагноз, што праз 10 гадоў колькасць бібліёграфаў скароціцца на 20%. На шчасце, у нашай бібліятэцы гэтага не адбылося...”